07.09.2026 Урачыстае адкрыццё Тыдня беларускага пісьменства
07.09.2026 у нашым каледжы адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня беларускага пісьменства, прымеркаванае да важнай культурнай падзеі краіны. Мерапрыемства было праведзена для першакурснікаў, якія пазнаёміліся з традыцыямі і каштоўнасцямі беларускага слова і гісторыяй святкавання Дня беларускага пісьменства ў нашай краіне. У ходзе мерапрыемства навучэнцы даведаліся пра гісторыю развіцця беларускага пісьменства, яго значэнне для нацыянальнай ідэнтычнасці. Асаблівая ўвага была нададзена ролі роднай мовы ў сучаснай адукацыі і культуры. А выступленне нашых старэйшых навучэнцаў натхніла на далейшае вывучэнне роднай мовы і культуры нашай краіны.
