08.09.2026 Літаратурная сустрэча з пісьменнікам Міколам Сянкевічам “Радкі, што кранаюць сэрца”.
08.09.2026 у рамках правядзення Тыдня беларускага пісьменства ў нашым каледжы адбылася сустрэча навучэнцаў з вядомым пісьменнікам Берасцейшчыны. Ён расказаў пра свой жыццёвы шлях, творчасць і падзяліўся ўспамінамі пра першыя крокі ў літаратуры.
Асаблівым момантам стала чытанне аўтарам сваіх першых твораў, якія кранулі сэрцы прысутных шчырасцю і любоўю да роднага слова. Навучэнцы з цікавасцю слухалі, задавалі пытанні і дзяліліся ўражаннямі.
