10.09.2026 Літаратурная гасцёўня “Натхненне жаночай душы”. Сустрэча з пісьменніцай Таццянай Шульгой
10.09.2026 адбылася літаратурная гасцёўня «Натхненне жаночай душы» (сустрэча з пісьменніцай Таццянай Шульгой).
Падчас мерапрыемства госця расказала пра свой творчы шлях, крыніцы натхнення і асаблівасці літаратурнай працы. Удзельнікі пазнаёміліся з творчасцю пісьменніцы, пачулі ўрыўкі з яе твораў і змаглі задаць пытанні.
Сустрэча прайшла ў цёплай і даверлівай атмасферы. Яна стала сапраўдным святам слова і творчасці, падарыла ўдзельнікам цікавыя ўражанні і натхніла на далейшае знаёмства з беларускай літаратурай.
